Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.04.24

Школьная субота

   6 красавіка школа прымала сваіх выхаванцаў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Вучні прыйшлі ва ўстанову адукацыі на аб’яднанні па інтарэсах, на гадзіну здароўя і спорту, на факультатыўныя заняткі і, канешне, на цікавыя мерапрыемствы. Кожны прысутны  атрымаў задавальненне  ад шостага школьнага дня, кожны ўзяў для сябе нешта карыснае і цікавае.

   Вучні пачатковых  класаў  наведалі завочную экскурсію “Славутыя месцы Баранавіцкага раёна”, у ходзе якой пазнаёміліся з самымі вядомымі месцамі нашай роднай Баранавіччыны. Любоў да Радзімы пачынаецца з месца, дзе ты нарадзіўся, жывеш, і таму трэба ведаць свае карані, сваю мясцовасць, людзей, якія тут жывуць і працуюць. Адбылося знаёмства   пачаткоўцаў з помнікамі культуры і архітэктуры, з  літаратурнымі мясцінамі нашай малой радзімы, з найбольш значнымі помнікамі  загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай гульні "Наперад, да Перамогі!".

   Інтэлектуальны турнір “І толькі слову дадзена жыццё” быў праведзены з вучнямі  сярэдняга і старэйшага звяна. Мерапрыемства прайшло ў форме  каманднай гульні, дзе найбольш цаніліся хуткасць і правільнасць адказаў, уменне працаваць разам. Кожная каманда атрымала маршрутны ліст, які трэба было запоўніць, адказаўшы на пытанні на кожным прыпынку.

   Шосты школьны дзень скончыўся, а  станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці, радасці і задавальнення будзе з вучнямі і настаўнікамі на працягу вучэбнага тыдня.

Раздзелы сайта