Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.05.24

Школьная субота

   Чарговая школьная субота ў нашай установе адукацыі пачалася  з  гадзіны здароўя і спорту.  Зарад бодрасці і аптымізму, атрыманыя у час фізічных практыкаванняў, на цэлы дзень  прынеслі нашым выхаванцам  добры настрой і пазітыў. У гэты шосты школьны дзень  вучні наведалі аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі” і “Настольны тэніс”, якія, як заўсёды, прайшлі цікава і карысна.

   Наступныя мерапрыемствы былі прымеркаваны да 80-годдзя з дня Перамогі. Вялікая Айчынная вайна  стала гісторыяй. І ўсё ж яна жыве ў сям’і амаль кожнага  беларуса, бо ніхто і ніколі не зможа дакладна падлічыць, колькі нашых суайчыннікаў палегла  пад Масквой, Сталінградам, Курскам, у шматлікіх лагерах смерці. На алтар агульнай перамогі  наш міралюбівы народ паклаў жыццё кожнага трэцяга свайго жыхара. Таму ў фае школы была арганізавана выстава  “Вайна вачамі дзяцей”. Нашы школьнікі ў малюнках паказалі, якой яны бачаць вайну, якія наступствы яна прынесла.

   4 мая ўсе жадаючыя ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у велапаходзе на брацкую магілу ў  вёску Дубава. Рабяты прыбралі  вакол помніка загінуўшым землякам, хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць, усклалі кветкі  на брацкую магілу. Кожны ўдзельнік велапаходу яшчэ раз упэўніўся, якой страшнай цаной   заплочана за сённяшні мірны дзень, за шчасце жыць, тварыць, марыць, імкнуцца да лепшага.

   Школьная субота скончылася. Наступны вучэбны тыдзень будзе адзначаны днём 9 Мая – святам, якое важнае і значымае для кожнага беларуса, бо памяць пра вайну жыве ў свядомасці кожнага чалавека. З надыходзячым усіх святам!

Раздзелы сайта