Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.05.24

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі

   Зноў наступіла вясна. Пакрыліся белым вэлюмам садовыя дрэвы, зазелянелі лугі і палі, чуюцца спевы пералётных птушак. Іменна вясной прыходзіць да нас адно з самых важных і значымых святаў - Дзень Перамогі. Сёння, напярэдадні свята, у нашай установе адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гэтай падзеі.

   Тры гады, адзін месяц і шэсць дзён прадаўжаліся баявыя дзеянні на беларускай зямлі, за час акупацыі ў рэспубліцы было створана 260 лагераў смерці і 70 гета, было знішчана каля 5,5 тысяч населеных пунктаў, а 630 разам з жыхарамі. Вось што такое Вялікая Айчынная вайна для беларускага народа.

   Адзіны ўрок нагадаў вучням пра герояў вайны, успомнілі пра значныя мемарыяльныя помнікі і абеліскі на нашай зямлі, ушанавалі тых, хто сваім жыццём заплаціў за шчасце жыць у мірнай краіне, радавацца надыходзячаму дню, марыць, быць упэўненым у будучыні.

   Урок Памяці, урок Смутку, урок Мужнасці... Кожны, хто прысутнічаў на адзіным уроку, яшчэ раз усвядоміў, што Мір - самае вялікае багацце на планеце Зямля.

Раздзелы сайта