79 гадоў аддзяляюць нас ад жудасных падзей вайны. За 79 гадоў паспела нарадзіцца і вырасці не адно пакаленне жыхароў нашай Беларусі; 79 гадоў наступала вясна і пераможна ішла па нашай шматпакутнай зямлі Перамога. Памяць пра вайну жыве ў свядомасці кожнага беларуса.
Сёння, 8 мая, напярэдадні аднаго з самых значных і важных святаў нашай рэспублікі, вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Якой цаной Перамога нам далася, ты памятай, ніколі не забывай!”
Мерапрыемства прайшло ля памятнага знака ў вёсцы Лаўрынавічы і ля брацкай магілы ў вёсцы Дубава.

