У нашай установе адукацыі 11 мая ў рамках правядзення шостага школьнага дня прайшоў Дзень здароўя пад агульнай назвай “Выбірай здаровае жыццё”. У нашай школе гэта свята добрага настрою, вясёлых конкурсаў. Мы ўсе добра разумеем, што дзеці – гэта наша будучыня, а каб яны былі здаровымі,трэба са школы прывіваць ім навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя, прывучаць да спорту. Сённяшні суботні дзянёк стаў чарговай прыступкай да гэтай мэты.
Спартыўнае свята было насычана рознымі конкурсамі і эстафетамі, у якіх навучэнцы паказалі свае ўменні і навыкі ў меткасці, бегу, скачках. Акрамя аздараўляльнага эфекту Дзень здароўя спрыяў ракрыццю такіх якасцей нашых выхаванцаў, як вынослівасць, цярпенне, клопат пра сяброў, якія побач, узаемавыручка. Рабяты з цікавасцю прымалі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах і атрымалі станоўчыя эмоцыі і выдатны настрой на ўвесь дзень.
З мэтай папярэджвання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прыцягнення дзяцей да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам у рамках Дня здароўя на школьным стадыёне адбыліся спаборніцтвы па спартыўным турызме «Фігурнае ваджэнне». Па выніках спаборніцтваў удзельнікі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.
Фізкультурна-аздараўленчая работа, работа аб’яднанняў па інтарэсах, шматлікія мерапрыемствы - усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.
