Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.05.24

Апошні званок

   Кожнай новай вясной прыходзіць у нашу краіну доўгачаканае і хвалюючае свята – свята апошняга званка! Ён падводзіць рыску чарговага навучальнага года ці ўсяго школьнага жыцця выпускнікоў.

   Наша ўстанова адукацыі сёння развітвалася з дзевяцікласнікамі, для якіх школа стала месцам першых радасцей, першага сяброўства, першага натхнення.

   Дзевяць вучняў з хваляваннем слухалі словы пажаданняў і парад ад дырэктара школы Самушчавай А.А., першай настаўніцы Бянько Т.М., класнага кіраўніка Раманка С.Л. Шчырыя словы былі выказаны гасцямі свята – Ланкуць Галінай Уладзіславаўнай, упраўляючай справамі райвыканкама, Артуганавай Наталляй Іванаўнай, старшынёй Крошынскага сельскага савета, айцом Ігарам, настаяцелем Свята-Ільінскай царквы.

   У сваіх словах выпускнікі падзякавалі ўсіх, хто дапамагаў ім на працягу вучобы ў школе. 

“Настаўнікі! Благаславёны час, калі ўвайшлі не ў класы вы – у сэрцы.

Усё жыццё раўняемся на вас –на кожнай пераклічцы і паверцы”, - гэтыя словы сталі лейтматывам выступлення нашых вучняў.

   На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі бацькі выпускнікоў, якія хваляваліся не менш, чым іх дзеці. Традыцыйна выпускнікі выпусцілі ў неба паветраныя шары як сімвал здзяйснення мар і надзей.

   Наперадзе ў выпускнікоў экзамены за курс базавай школы. А далей – цікавае жыццё. Хочацца пажадаць нашым выпускнікам быць упэўненымі ў сабе, пераадольваць усе цяжкасці, добрасумленна вучыцца і працаваць, усе свае сілы, розум аддаваць людзям і краіне, у якой мы жывём!

Раздзелы сайта