Дзень святочны, незвычайны,
Клас аж зіхаціць святлом.
Мы сягоння адзначаем
Развітанне з Букваром.
Сёння для вучняў першага класа прыйшоў час развітвацца з першай кніжкай - букваром. Самыя малодшыя вучні нашай школы ўжо сталі другакласнікамі і могуць паставіць букварыкі на паліцу, дзе першыя кнігі будуць чакаць новых першакласнікаў у наступным навучальным годзе.
