Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.06.24

ВЫПУСК 2024

   Сёння, 12 чэрвеня, у нашай установе адукацыі адбылося значымае свята для дзевяцікласнікаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны пасведчанні аб атрыманні агульнай базавай адукацыі.

   Кожны дзевяцікласнік атрымаў на рукі першы сур'ёзны дакумент, які стаў не толькі адзнакай школьных поспехаў, але для некаторых і пуцёўкай у дарослае жыццё.
   Падтрымаць нашых выпускнікоў прыйшлі настаўнікі, бацькі, сябры. Прагучалі шчырыя словы наказу ад дырэктара ўстановы адукацыі, першай настаўніцы, класнага кіраўніка.
   Асаблівым гэты дзень стаў для Лагвіновіч Маргарыты, якая атрымала пасведчанне з адзнакай. Таксама былі атрыманы заслужаныя лісты падзякі Гаўрыленяй Юліяй і Лагвіновіч Маргарытай за поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.
   Словы падзякі прагучалі ў гэты дзень у адрас настаўнікаў з вуснаў выпускнікоў і іх бацькоў.
   Шчыра віншуем нашых выпускнікоў з паспяховым заканчэннем школы, ад усяго сэрца жадаем поспехаў і дасягнення пастаўленых мэт!

Раздзелы сайта