Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.09.24

Урачыстая лінейка, прымеркаваная да Дня ведаў

 Добры дзень! У добры шлях!
Жоўты ліст, як пасланец сусвету,
У танцы апускаецца да долу.
Радасцю нас адарыла лета.
Верасень паклікаў зноў у школу.

   Урачыстая лінейка, прымеркаваная да Дня ведаў, прайшла сёння ў нашай установе адукацыі. Настаўнікі, вучні, бацькі, госці зранку прыйшлі ў школу, каб разам адзначыць пачатак новага навучальнага года. Хваляваліся ўсе: настаўнікі, бо для кожнага з іх новы навучальны год – яшчэ адна старонка ў іх настаўніцкім жыцці, вучні, бо сустрэча з новымі ведамі і адкрыццямі заўсёды хвалюючая, бацькі, бо іменна на такіх мерапрыемствах яны назіраюць, як з кожным годам мацнеюць, набіраюцца сіл, распраўляюць крылы іх дзеці.

   Словы віншаванняў і пажаданняў толькі добрай і выдатнай вучобы былі выказаны шматлікімі гасцямі нашага свята. Прыемна, што прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства «Крошын» па добрай традыцыі ўручылі грашовыя падарункі выдатнікам вучобы.

   У Беларусі 2024 год аб’яўлены Годам якасці, а гэта накладвае свой адбітак на працу кожнага, патрабуе ад настаўнікаў, вучняў, бацькоў поўнай самааддачы. Хочацца ўсім пажадаць у новым навучальным годзе здароўя і натхнення, радасці і гонару за нашу краіну. Няхай 2024/2025 навучальны год будзе напоўнены светлымі і добрымі падзеямі, стане годам якасці, моцных і трывалых ведаў.

Раздзелы сайта