Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.09.24

Шосты школьны дзень

   Тыдзень назад адзвінела шматгалосае звонкае лета. Здаецца, толькі ўчора першыя званкі ў школах абвясцілі аб пачатку новага навучальнага года. І вось ужо першая школьная субота 2024/2025 навучальнага года. Вучні нашай установы адукацыі з задавальненнем прыйшлі на цікавыя мерапрыемствы шостага школьнага дня.

   Пашырыць кругагляд школьнікаў, прабудзіць іх цікаўнасць, развіваць памяць, лагічнае мысленне дапамагла вучням пачатковых класаў інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”. Цікавыя конкурсы, загадкі, вуснае славеснае маляванне, пантаміма спрыялі развіццю іх пазнавальнай актыўнасці.

   Інтэлектуальны КВІЗ “Пісьменная Беларусь: ад старажытнасці да сучаснасці” быў праведзены з вучнямі 5-9 класаў і прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Праводзілася мерапрыемства з мэтай павышэння цікавасці падлеткаў да чытання, выхавання на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, віртуальна наведалі горад Івацэвічы, дзе сёлета былі наладжаны мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства, паўдзельнічалі ў конкурсах, выканалі творчыя заданні.

   Па плане ў гэты шосты школьны дзень праводзілася праца аб’яднанняў па інтарэсах “Дом лялькі” і “Настольны тэніс”.

   Шосты школьны дзень скончыўся, наперадзе – вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе плённым для вучняў і настаўнікаў.

Раздзелы сайта