14 верасня ў нашай установе адукацыі прайшоў Дзень здароўя. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца становіцца суботай выдатнага настрою, спартыўных поспехаў і перамог. Выхаванне пакалення, якое імкнецца да здаровага ладу жыцця, - галоўная задача нашага настаўніка фізічнай культуры і спорту Акапян А.П. Таму сёння ў рамках Дня здароўя адбылася прыёмка настаўнікам нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу РБ. Вучні прыйшлі ва ўстанову адукацыі, каб праявіць сваю лоўкасць, хуткасць, настойлівасць, кемлівасць, атрымаць зарад бадзёрасці.
Рабяты здавалі нарматывы на бег, спартыўную хадзьбу, скакалі, спаборнічалі ў кіданні мяча.
Працягам спартыўных мерапрыемстваў стала гутарка з вучнямі 1-4 класаў “Увайдзі здаровым у новы дзень”. Школьнікі на мерапрыемстве пазнаёміліся з правіламі асабістай гігіены, вучыліся складаць рэжым дня, правільна харчавацца, весці здаровы лад жыцця. Гутарка дапамагла атрымаць стымул для актыўнага правядзення вольнага часу вучням-пачаткоўцам.
“З чаго складаецца здароўе?” – такую назву атрымала мерапрыемства, праведзенае з вучнямі 5-9 класаў. Прайшло яно ў форме абмену поглядамі. Школьнікі склалі памятку для здаровага ладу жыцця, куды ўвайшлі сбалансаванае харчаванне, фізічная актыўнасць, адсутнасць шкодных звычак, пазітыўны настрой і іншыя.
Мерапрыемствы Дня здароўя яшчэ раз напомнілі прысутным, што здароўе кожнага з іх у іх руках.
Па плане шостага школьнага дня прайшлі аб’яднанні па інтарэсах – “Настольны тэніс” і “Дом лялькі”, якія парадавалі вучняў цікавымі знаходкамі.

