Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.09.24

Адкрыццё тыдня Народнага адзінства

   Урачыстай лінейкай у нашай установе адукацыі пачаўся сёння Тыдзень народнага адзінства. Гэта маладое свята нагадвае жыхарам нашай краіны пра нашу дзяржаўнасць, фарміруе пачуццё прыналежнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна. На лінейцы вучням школы нагадалі пра вытокі свята. 17 верасня 1939 - дзень, які стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа.

   У гэты дзень бібліятэкарам школы Ананчык Т.У. з вучнямі была праведзена інтэлектуальна- конкурсная праграма "Літаратурная спадчына Беларусі", прысвечаная святу. Пераможцы конкурсу наведалі кінатэатр "Кастрычнік" і праглядзелі мастацка- дакументальны фільм "Культурны код" .

На працягу Тыдня народнага адзінства ўсё вучні школы прымуць удзел у працоўнай акцыі "Зробім свет чысцейшым".

Раздзелы сайта