Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.09.24

Шосты школьны дзень

   28 верасня – шосты школьны дзень. Наша ўстанова адукацыі сутракае сваіх выхаванцаў на цікавыя мерапрыемствы. Пачалася гэта восеньская субота з правядзення аб’яднанняў па інтарэсах “Настольны тэніс” і “Дом лялькі”, якія вучні наведваюць з задавальненнем. Добры настрой, пазітыў, імкненне паспрабаваць свае сілы ў  настольным тэнісе і шыцці лялек спрыялі таму, што наступныя мерапрыемствы былі праведзены на належным узроўні.

   Фотагалерэя “Я і мая сям’я” сабрала  вучняў-пачаткоўцаў на  своеасаблівую выставу шчаслівых сем’яў. Фотаздымкі родных і блізкіх людзей  падмацоўваліся аповедамі пра іх.

   Круглы стол “Усё пачынаецца з сям’і” быў праведзены для школьнікаў 5-9 класаў. Вучні абмеркавалі тэмы сямейных каштоўнасцей, пагаварылі пра ролю сям’і ў жыцці кожнага чалавека, з цікавасцю выконвалі заданні і лагічныя задачы на тэму мерапрыемства, разважалі  аб правілах  шчаслівай сям’і, аб ролі сям’і ў сучасным свеце.

   1 кастрычніка ў нашай краіне, як і ва ўсім свеце, адзначаецца цёплае і сардэчнае свята – Міжнародны Дзень сталых людзей.  Бібліятэкар школы Ананчык Т.У. правяла з навучэнцамі гутарку “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прымеркаваную да гэтага свята. Галоўная мэта мерапрыемства – звярнуць увагу вучняў на праблемы і цяжасці, з якімі сутыкаюцца  сталыя людзі, прапанаваць руку дапамогі, павіншаваць са святам тых, у каго няма родных і блізкіх людзей.

   Усе мерапрыемствы шостага школьнага дня  скончыліся. Кожны вучань, які наведаў школу ў гэты дзень,  узяў нешта для сябе  карыснае і цікавае. Наперадзе – чарговы  вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе напоўнены добрым настроем ад  выдатных адзнак, ад набыцця новых ведаў!

Раздзелы сайта