5 кастрычніка. Чарговая школьная субота ў нашай установе адукацыі пачалася з наведвання вучнямі аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”. Зарад бодрасці і аптымізму, атрыманыя у час працы аб’яднання, на цэлы дзень прынеслі нашым выхаванцам добры настрой і пазітыў.
Майстар-клас “Паштоўкі для бабуль і дзядуль” быў праведзены з вучнямі пачатковых класаў. Хоць дзень пажылых людзей ужо прайшоў, але падарункі, зробленыя сваімі рукамі, будуць саграваць сэрцы і душы нашых блізкіх доўгі час.
З вучнямі старэйшага звяна быў арганізаваны і праведзены патрыятычны квэст “Я гэты край Радзімаю заву”. Мэтай мерапрыемства стала развіццё цікавасці ў вучняў да гісторыі і культуры сваёй краіны, а таксама выхаванне пачуцця патрыятызму. Квэст прайшоў у форме падарожжа па знакамітых мясцінах Беларусі.
Шосты школьны дзень скончыўся. Вучні нашай установы адукацыі весела і цікава правялі свой вольны час і з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.
