Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.10.24

Са святам, дарагія матулі!

   Здаўна ў нашым народзе лічылі: "Бацька і маці ад Бога ў хаце, хто іх зневажае, дабра не знае". Адносіны да бацькоў - адзін з паказчыкаў чалавечнасці. Таму штогод крочыць па нашай краіне Тыдзень бацькоўскай любві. Пачынаецца ён 14 кастрычніка. Дзень гэты ў народным і афіцыйным календары адзначаны чырвоным колерам: 14 кастрычніка - Пакровы - Дзень маці.

   У нашай установе адукацыі Тыдзень бацькоўскай любві пачаўся музычна-літаратурнай кампазіцыяй "Дзень матулі - свята любві і падзякі". Вучні школы разам з настаўнікамі падрыхтавалі святочны канцэрт, на які запрасілі матуль і бабуль. Кожны прысутны атрымаў безліч станоўчых эмоцый, пазітыўны настрой, дзеці для сваіх родных і блізкіх арганізавалі свята, якое надоўга запомніцца.

    Пра маці можна гаварыць бясконца. Як і пра Маці Божую, якая засланіла людзей сваім покрывам. І пакуль жыве ў душы чалавека любоў і павага да Маці Божай і сваёй маці, датуль мы будзем адчуваць сябе ўпэўненымі ў заўтрашнім дні.

   Са святам вас, нашы матулі! Дабра і здароўя вам, пашаны ад дзяцей, любві ад родных і блізкіх!

Раздзелы сайта