26 кастрычніка – апошняя школьная субота першай чвэрці. Наша ўстанова адукацыі гасцінна адчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў. У гэты дзень адбыліся мерапрыемствы, якія былі напоўнены новымі адкрыццямі і ўражаннямі.
З вучнямі 2-4 класаў была праведзена інтэрактыўная праграма “Мой тата самы лепшы”, прысвечаная аднаму з самых маладых святаў у Рэспубліцы Беларусь - Дню таты. Даўно вядома, што самыя дарагія для кожнага чалавека людзі – нашы бацькі. Яны заўсёды побач, яны любяць нас больш за ўсіх на свеце. Нельга сказаць, хто ў доме самы галоўны чалавек, але героем сённяшняга мерапрыемства стаў тата. Выхаванцы пачатковай школы расказалі пра сваіх тат, паўдзельнічалі ў конкурсах, паспрабавалі намаляваць партрэт свайго блізкага чалавека.
“Сям’я – гэта тое, што з табой назаўсёды”, - пад такой назвай прайшоў вусны часопіс для вучняў 5-9 класаў. У ходзе мерапрыемства ў навучэнцаў фарміравалася ўяўленне пра сям’ю, пра самых родных людзей, вусны часопіс спрыяў выхаванню пачуцця любві і павагі да бацькоў, гонару за сваю сям’ю.
Гэта школьная субота не стала выключэннем для правядзення занятку па інтарэсах “Настольны тэніс”, які прайшоў цікава і карысна.
Наперадзе – восеньскія канікулы! Усіх вучняў школа запрашае на пазнавальныя, цікавыя мерапрыемствы, якія запланаваны на кожны дзень канікул. Няхай дні адпачынку прынясуць радасць і задавальненне вучням, а настаўнікам жадаем крыху адпачыць ад урокаў, сшыткаў, набрацца сіл для другой чвэрці.
