Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.11.24

Шосты школьны дзень

   9 лістапада - цудоўны асенні дзянёк! У нашай установе адукацыі сёння Дзень здароўя. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца становіцца суботай выдатнага настрою, спартыўных поспехаў і перамог. Выхаванне пакалення, якое імкнецца да здаровага ладу жыцця, - галоўная задача нашага настаўніка фізічнай культуры і спорту Акапян А.П.

   Вось і сёння ў школе прайшло аб’яднанне па інтарэсах “Настольны тэніс” і першынство школы па шашках і настольным тэнісе. Даўно вядома: кожная хвіліна заняткаў спортам павялічвае жыццё чалавека на 1 гадзіну, а смех, добры настрой – на 2 гадзіны. Таму і стараліся вучні атрымаць зарад бадзёрасці. Алена Паўлаўна перад пачаткам спартыўных мерапрыемстваў правяла інструктаж па тэхніцы бяспекі і выразіла ўпэўненасць у тым, што сённяшнія спаборніцтвы стануць прыступкай сяброўскасці і ўзаемадапамогі.

   Для вучняў 2-4 класаў была праведзена віктарына “Віды спорту”, у ходзе якой выхаванцы пазнаёміліся з вядомымі відамі спорту ў свеце, а таксама пашырылі веды пра спорт у нашай краіне, назвалі лепшых беларускіх спартсменаў. Рабяты адказалі на пытанні, які від спорту можа быць лёгкім і цяжкім, у якім відзе спорту неабходна карзіна, у якой гульні самы маленькі мячык і іншыя.

   А навучэнцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Смела, дружна, з аптымізмам за здаровы лад жыцця”. Мэта мерапрыемства – сфарміраваць неабходныя веды, уменні і навыкі па здаровым ладзе жыцця. У першую чаргу вучні адказалі на пытанне, ад чаго залежыць здароўе? Вучоныя выявілі, што 10% здароўя - узровень медыцынскай дапамогі, 20% - спадчына , 20% - тое, што нас акружае і 50% - лад жыцця. У ходзе віктарыны прысутныя прыйшлі да вываду, што здаровы лад жыцця – гэта адказ ад шкодных звычак, рацыянальнае харчаванне, асабістая гігіена, станоўчыя эмоцыі.

   Шосты школьны дзень скончыўся. Вучні з выдатным настроем пакінулі ўстанову адукацыі. Усе будуць чакаць наступную школьную суботу.

Раздзелы сайта