Чарговая школьная субота – трыццатага лістапада – у нашай установе адукацыі прайшла цікава, карысна і займальна.
Дзень, як звычайна, пачаўся з аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”. Сустрэча паміж удзельнікамі аб’яднання была хвалюючай, але ўсе паказалі свой узровень майстэрства і атрымалі масу станоўчых эмоцый.
Абмен поглядамі “Вучоба – наша галоўная праца, знак якасці – выдатныя адзнакі” адбыўся паміж вучнямі 2-4 класаў. Мэта мерапрыемства – фарміраванне разумення таго, што поспех у навучанні амаль поўнасцю залежыць ад саміх вучняў, ад іх жадання і волі. Пачаткоўцы аналізавалі сваю вучэбную дзейнасць, упэўніліся ў неабходнасці ведаў , добрых і выдатных адзнак для дасягнення жыццёвых мэт.
2024 год у нашай краіне аб’яўлены Годам якасці. Сапраўды, многія брэнды Беларусі карыстаюцца вялікай папулярнасцю не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Каб праверыць, наколькі добра ведаюць нашы вучні беларускія тавары, была праведзена віктарына “Зроблена ў Беларусі”. У ходзе мерапрыемства школьнікі ўспомнілі такія беларускія брэнды, як МАЗ, МТЗ, Атлант, Гефест, кандытарскія фабрыкі “Спартак” і “Камунарка” і многія іншыя беларускія тавары, якія годна прадстаўляюць нашу краіну на сусветным рынку.
Усё, што было запланавана ў шосты школьны дзень, праведзена. Наперадзе – вучэбны тыдзень, які пачынаецца адной з найпрыгажэйшых пор года – зімы. Няхай ён прынясе толькі добрыя і выдатныя адзнакі для вучняў і цудоўны настрой для настаўнікаў.
