Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.12.24

Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам

   9 снежня ў нашай установе адукацыі прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя 25-годдзю падпісання Дагавору паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Мэта дадзеных урокаў - фарміраванне ў навучэнцаў уяўленняў пра гісторыю Саюзнай дзяржавы, выхаванне павагі да традыцый і каштоўнасцей народаў Беларусі і Расіі. Вучні праглядзелі відэаролік "Саюзная дзяржава. Людзі, падзеі, факты", успомнілі гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы, абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў, пытанні дружбы і супрацоўніцтва Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. У фокусе абмеркавання галоўнымі на адзіных уроках сталі пытанні грамадзянскасці і патрыятызму, захавання гістарычнай памяці, супрацоўніцтва, агульнасць шматлікіх традыцый. Сённяшнія ўрокі - гэта пацвярджэнне правільнасці выбару развіцця і супрацоўніцтва 25 гадоў назад.

Раздзелы сайта