Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.01.25

Шосты школьны дзень

    Сённяшні дзянёк, хоць не зусім зімовы, не стаў выключэннем для правядзення Дня здароўя ў нашай установе адукацыі. Шматлікія спартыўныя мерапрыемствы, праведзеныя ў шосты школьны дзень, далі нашым вучням зарад бадзёрасці, аптымізму, добрага настрою на наступны вучэбны тыдзень.

   Спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” правяла настаўнік фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П.  Віктарына “Зімнія віды спорту” была праведзена з вучнямі пачатковых класаў, а школьнікі 5-9 класаў адправіліся на гульню па станцыях “Падарожжа ў здаровую дзяржаву”.

   Кожнае мерапрыемства стала прапагандай здаровага ладу жыцця і ўмацавання здароўя навучэнцаў.

   Акрамя аздараўляльнага эфекту, такія мерапрыемствы спрыяюць выдатнаму настрою, даюць магчымасць праявіць свае здольнасці ў нестандартнай абстаноўцы, праявіць свае лепшыя якасці: вынослівасць, цярпенне, сілу, павагу да сяброў. “Здаровае пакаленне – моцная краіна”, - пад такім дэвізам прайшлі 11 студзеня мерапрыемствы шостага школьнага дня. Мерапрыемствы Дня здароўя яшчэ раз напомнілі прысутным, што здароўе кожнага з іх у іх руках.

   Па плане шостага школьнага дня   прайшло аб’яднанне па інтарэсах “Настольны тэніс, якое стала лейтматывам правядзення Дня здароўя.

Раздзелы сайта