Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.12.18

ШАГ

           20.12.2018 г. у нашай установе адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання пад агульнай назвай “Будучыня Беларусі – гэта мы”. Занятак прайшоў у форме інфармацыйных блокаў: “Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, “Дзіцячае “Еўрабачанне 2018”, “Рэспубліканскі семінар аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплекса Беларусі”.

       Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні акцыі “Нашы дзеці”, унеслі прапановы, як арганізаваць гэту акцыю ў нашай школе, паразважалі, для чаго трэба дзіцячае “Еўрабачанне”.

       Класны кіраўнік 9 класа Ананчык Т.У. расказала пра дапамогу, падтрымку шматдзетным сем’ям. Былі прагледжаны відэаролікі на тэму занятка.

          У ходзе рэалізацыі ШАГа “Мы дзейнічаем” вучні на лістах склалі план добрых спраў на канікулы, а таксама навагоднія віншаванні сваім сябрам. Адразу пасля гадзіны інфармавання вучні школы паклалі свае падарункі у скрыню ”Цуды на Раство” ў рамках дабрачынай акцыі.

Раздзелы сайта