Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.04.19

Працуем з дзецьмі разам!

Наша ўстанова адукацыі рабоце з бацькамі надае асаблівую ўвагу, тым больш, што выхаваўчая работа школы мае экалагічны накірунак. На працягу многіх гадоў мы запрашаем бацькоў не толькі на бацькоўскія сходы, але і на майстар-класы (дарэчы, часта іх праводзяць бацькі), спартыўныя конкурсы, сямейныя пасядзелкі, забаўляльныя праграмы. Сумесныя мерапрыемствы прыносяць задавальненне і пазітыўны настрой усім удзельнікам выхаваўчага працэсу.

14 красавіка правялі школьную акцыю “Працуем з дзецьмі разам!”. За гадзіну працы бацькі, вучні і настаўнікі зрабілі клумбы для кветак, ачысцілі плот ад старой фарбы, падгрэблі і вымелі леташняе лісце. Калі працавалі бацькі – не трэба было “падганяць” і вучняў. Кожны стараўся паказаць сябе з лепшага боку. Пасля працоўнай акцыі адбылося сумеснае чаяпіцце.

 

Раздзелы сайта