Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.04.19

Экскурсія ў памятнае мінулае

Экскурсія ў памятнае мінулае

 75 гадоў аддзяляюць нас ад жудасных падзей вайны. За 75 гадоў паспела нарадзіцца і вырасці не адно пакаленне жыхароў нашай Беларусі; 75 гадоў наступала вясна і пераможна ішла па нашай шматпкутнай зямлі перамога. Памяць пра вайну жыве ў свядомасці кожнага беларуса.

14 красавіка бягучага года вучні, іх бацькі і настаўнікі здзейснілі экскурсію ў святыя месцы нашай радзімы – Хатынь і Курган Славы.

Пра трагедыю Хатыні ведае ўвесь свет, таму для многіх школьнікаў наведванне яе стала адкрыццём. Адна справа чытаць пра Хатынь, глядзець кінафільмы, і зусім іншая - убачыць на асабістыя вочы ўвесь трагізм спаленых вёсак. Хвілінай маўчання ўшанавалі усе прысутныя памяць бязвінных ахвяр. Не менш цікава прайшла экскурсія і на Курган Славы. Акрамя гэтага вучні школы наведалі музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам і музей валуноў. Дарога дадому была хуткай ад уражанняў.

Раздзелы сайта