Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.05.19

Зорны паход

   3 мая вучні нашай школы прынялі ўдзел у "Зорным паходзе", прысвечаным 74-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Маршрут : в. Новая Мыш – п. Першамайскі – в. Моўчадзь – в. Малая Сваротва – в. Пачапава – в. Застарынне. "Зорны паход" - асаблівае мерапрыемства, якое спалучае ў сабе мноства сацыяльных і духоўных місій. Кожны навучэнец, які стаў яго ўдзельнікам, усведамляе, якім коштам дадзена яму мірнае неба над галавой; наведае памятныя месцы і абеліскі.

   У кожнага памятнага месца: брацкіх магіл у в. Новая Мыш, п. Першамайскі, помнікаў воінам-землякам у в. Моўчадзь, в. Пачапава - прайшлі мітынгі-рэквіем, падрыхтаваныя педагогамі і навучэнцамі Жамчужненскай, Цешаўлянскай сярэдніх школ, Маўчадскай, Пачапаўскай д/с – сярэдніх школ. Удзельнікі паходу наведалі музей-бібліятэку ў в. Малая Сваротва і в. Застарынне, сустрэліся з жыхаром в. Застарынне палкоўнікам у адстаўцы Рэдухай В. А. і завяршылі мерапрыемства ля манумента "Маці-партызанка" у в. Застарынне.

Раздзелы сайта