Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.09.19

Голас звонкіх піянерскіх год

    13 верасня піянеры Беларусі адзначаюць як Дзень нараджэння БРПА. Сёння для многіх пакаленняў гады дзяцінства назаўжды звязаны з піянерскім гальштукам, з піянерскім атрадам, з памяццю аб таварышах, аб цудоўных піянерскіх традыцыях. Слова "піянер" ва ўсе часы азначала "быць першым", быць прыкладам у вучобе, у працы, у паводзінах. Свята беларускай піянерскай арганізацыі – гэта сімвал вернасці піянераў, сімвал павагі да тых, хто ў 20-я гады ствараў арганізацыю, і тым, хто ў 90-м абараніў яе, адрадзіў, а дакладней стварыў яе нанова.

     Менавіта 13 верасня 1990 года адбыўся чарговы, 10-ы злёт піянераў Беларусі, на якім быў прыняты першы Статут БРПА. Сёння для піянераў нашай школы прайшло цікавае, займальнае мерапрыемства – піянерскі збор “Голас звонкіх піянерскіх год”. Піянеры выконвалі заданні, якія звязаны з Радзімай, вялікай і малой. Бо толькі той, хто ведае і любіць свой край, хто ганарыцца ім, можа назваць сябе патрыётам, грамадзянінам сваёй краіны. Напрыканцы збора прагучалі цудоўныя словы беларускай паэтэсы Ніны Загорскай.

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая,-

Мая слязінка – са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

З табой і паміж бедаў я світаю.

Раздзелы сайта