Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.11.19

Экскурсія ў Мінск

     3 лістапада споўнілася 137 гадоў з дня нараджэння волата нашай літаратуры  Якуба Коласа. Вучні нашай школы гэтымі днямі наведалі музей Якуба Коласа ў Мінску, дзе пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта.

      Увазе сямікласнікаў быў прадстаўлены пакой, у якім працаваў паэт, сталовая, гасцінная. На прешым паверсе музея экспануюцца творы, напісаныя ў розныя гады. Вучні ўчытваліся ў рукапісныя радкі вершаў, і тым самым дакраналіся да самой гісторыі. Сустрэча з творчасцю Якуба Коласа стала чарговым крокам знаёмства з нашым вялікім суайчыннікам.

Раздзелы сайта