Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.11.19

Турнір "Па-за старонкамі падручніка "Біялогія"

 Паміж камандай  вучняў старэйшых класаў і камандай настаўнікаў у школе прайшоў інтэлектуальны турнір. Турнір праходзіў у рамках тыдня па біялогіі. Настаўнік бялогіі і хіміі Нікіценка Н. У. правяла конкурсы: "Музыкальная расліна", "Лекавыя расліны", "Самыя, самыя...", "Народныя прыметы", "Біялогія плюс граматыка","Музыкальныя жывёлы". 

 Мэта мерапрыемства заключалася ў экалагічным выхаванні школьнікаў, фарміраванні ў іх свядомых адносін да навакольнага  асяроддзя, фарміраванні асобы, якая  праяўляецца ў асцярожным і адказным стаўленні да прыроды, фарміраванні маральных і эстэтычных адносін да прыроды; пачуцця калектывізму, згуртаванасці і сяброўства. Ход мерапрыемства суправаджаўся паказам слайдаў, вучні і настаўнікі маглі не толькі адказваць на пытанні, але і бачыць тыя расліны, пра якія ішла гаворка. Удзельнікі паказалі добрыя веды ў галіне біялогіі, а конкурс "Самыя, самыя ..." дапамог ім даведацца шмат новага і цікавага.

Раздзелы сайта