Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.11.19

Шосты школьны дзень

Шосты школьны дзень – дзень узаемадзеяння вучняў, бацькоў і настаўнікаў.

   23 лістапада ў нашай установе адукацыі прайшоў Дзень школы пад дэвізам “Тут не толькі навучаюцца, тут яшчэ і адпачываюць”. 
   У гэты суботні дзень з вучнямі і бацькамі праводзілася работа па наступных накірунках: псіхалагічныя гульні, заняткі з фітнес-інструктарам, работа “Караоке-студыі”, спартыўныя спаборніцтвы. Актыўны ўдзел у Дні школы прынялі і бацькі. Зубік Ю.А., мама дваіх дзяцей нашай школы, правяла гутарку “Цяпло. Любоў. Дабрыня”. Чуйко І. М., паказала майстар-клас па макіяжу для дзяўчынак, астатнія прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах у якасці ўдзельнікаў і суддзяў. Завяршыўся Дзень школы сумеснымі пасядзелкамі за кубачкамі чаю.

Раздзелы сайта