Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.03.20

Усе кветкі і ўсмешкі для Вас!

8 САКАВІКА - адно з самых любімых і прыемных святаў. Напярэдадні гэтага дня ў нашай установе адукацыі прайшло мерапрыемства "Усе кветкі і ўсмешкі для Вас!" Запрошаныя на свята настаўніцы, мамы, бабулі і ўсе прысутныя атрымалі асалоду ад сустрэчы з моцнай паловай чалавецтва нашай школы. Хлопчыкі і настаўнікі-мужчыны спявалі песні, паказвалі жартоўныя сцэнкі, чыталі вершы і шчыра віншавалі прысутных са святам. Цікава і займальна хлопчыкі расказалі, як прыгатаваць святочны пірог, як лепш павіншаваць дзяўчынак, як правільна падарыць кветкі. Усе гэта было з жартамі, са смехам! Свята ўдалося!

Раздзелы сайта