Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.03.20

Эканамічнае выхаванне навучэнцаў

У школе прайшло паседжанне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў. Тэма яго “Выхаванне эканамічнага мыслення навучэнцаў, мадэлі паводзін па сацыяльна адказнай дзейнасці”. Адкрытае мерапрыемства – класная гадзіна “Архнавацыя” – падрыхтавалі вучні 8 класа і іх класны кіраўнік Паўлоўская Наталля Аляксандраўна. Галоўнай мэтай мерапрыемства было навучанне асэнсаванаму выбару навучэнцамі будучай прафесіі, а адной з асноўных задач – фарміраванне эканамічнага мыслення, псіхалогіі поспеху, мадэліраванне першых крокаў прадпрымальніцтва. Вучні распрацавалі сваю бізнес-ідэю і рэкламу сваёй прадукцыі. Адна з каманд прапанавала прысутным экасумку, а другая – каробку для дробязей. Для прысутных класных кіраўнікоў быў праведзены майстар-клас па вырабу лялькі “Дабрабытніца”. Хочацца верыць, што веды і навыкі, набытыя ў час правядзення мерапрыемства, дапамогуць вучням у будучым пачаць свой асабісты бізнес.

Раздзелы сайта