Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.09.20

Акцыя "Дзень без аўтамабіля"

Дзень без аўтамабіля - гэта сімвалічная міжнародная акцыя, мэта якой - нагадаць міжнароднай супольнасці пра шкоду аўтамабільнага засілля як для навакольнага асяроддзя, так і для кожнага з нас. Яе задача - прадэманстраваць свету, што на сучасным этапе тэхнапрагрэса ёсць камфортныя і хуткія альтэрнатывы аўтатранспарту, якія амаль бясшкодныя для навакольнага асяроддзя.

Праводзіцца акцыя World Carfree Day (Сусветны дзень без аўто) 22 верасня ў многіх краінах.

Гуманных мэтаў у такой акцыі нямала:

- спрыяе зніжэння, хаця б на дзень, шкодных выкідаў у атмасферу; -

- паніжае ўзровень гарадской небяспекі;

- спрыяе развіццю грамадскага транспарту: карэкціроўцы графіка руху, устанаўленню адэкватных коштаў на праезд, укараненню камфортных і бяспечных для пасажыраў транспартных адзінак;

- прыцягвае ўвагу аўтаўладальнікаў да не менш зручнага экалагічна бясшкоднага транспарта.

Што здараецца ў гэты дзень? Адміністрацыі многіх гарадоў абмяжоўваюць рух асабістых аўтамабіляў, адначасова з чым дэманструюцца поспехі ва ўладкаванні бяспечных пешаходных зон, зручных веладарожак, укараненні камфортнага грамадскага транспарту.

Вучні нашай школы таксама прымаюць ўдзел у акцыі. Такім чынам прапагандуюць здаровы лад жыцця.

Раздзелы сайта