Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.21

Cа святам, дарагія жанчыны!

  З пачаткам вясны да нас прыходзіць цудоўнае свята – 8 Сакавіка. І нездарма прыходзіць іменна вясной, бо жанчына і вясна падобныя: вясна дае жыццё прыродзе, а жанчына дае жыццё чалавеку. Напярэдадні жаночага свята вучні нашай школы павіншавалі прыгожых, клапатлівых, яркіх, творчых, актыўных, вясёлых, любімых прадстаўнікоў слабога полу. З самай раніцы хлопчыкі і настаўнікі-мужчыны сустракалі настаўніц, дзяўчынак і праводзілі іх на заняткі пад гукі музыкі і кранальныя словы пра сённняшні дзень. Кожны перапынак гучалі вершы, песні, разыгрываліся сцэнкі.Цэлы дзень працавала “Кафэ прадказанняў”, дзе прапанавалася гарачая гарбата і пачастункі. Праз школьную радыёгазету гучалі віншаванні для кожнай дзяўчынкі школы. А настаўніцы, вучаніцы адчулі сябе сёння сапраўды Багінямі.

  Не толькі нашым дзяўчынкам, не толькі нашым настаўніцам, а цудоўным прадстаўніцам усяго раёна, вобласці, краіны хочацца пажадаць радасці, міру, здароўя, доўгіх сонечных гадоў. І няхай крыштальная вада Вашага жыцця напаўняецца чыстай вадою, і ў ёй ніколі не завянуць чырвоныя ружы кахання, белыя лілеі вернасці і сціплыя рамонкі надзеі! Са святам усіх Вас, жанчыны, дзяўчаты і дзяўчынкі!

Раздзелы сайта