Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.03.21

Тыдзень матэматыкі

Матэматыка - царыца ўсіх навук

   З 9 па 13 сакавіка ва ўстанове адукацыі праводзіцца тыдзень матэматыкі пад агульным дэвізам “Матэматыка- царыца ўсіх навук”. Кожны дзень настаўнікі-матэматыкі праводзяць цікавыя мерапрыемствы, якія заахвочваюць вучняў да вывучэння гэтага нялёгкага прадмету. Марскі бой “На хвалях Матэматыкі”, віктарына “Займальная матэматыка”, гульня “Дзе логіка?”, матэматычныя фокусы, “Матэматычны КВІЗ”, - далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, на якіх вучні і настаўнікі паказваюць сваю матэматысную эрудыцыю, рашаюць цікавыя задачкі, спборнічаюць у матэматычных конкурсах. У фае школы арганізавана выстава кніг “Матэматычная вясёлка”, а ўсе сцены ўстановы адукацыі ўпрыгожаны плакатамі “Матэматычны калейдаскоп”, якія вырабілі вучні, выказваннямі знакамітых матэматыкаў. Кожны плакат мае сваю “ізюмінку”. Напрыклад, вучні 8 класа так заахвоцілі сяброў да вывучэння матэматыкі: “Няма матэматыкі – няма бізнесу, няма бізнесу – няма грошай, няма грошай – няма забаў. Вучыце матэматыку!”

   Пры падвядзенні вынікаў тыдня самым актыўным удзельнікам настаўнікі паставяць добрыя і выдатныя адзнакі па прадмеце.

Раздзелы сайта