Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.03.21

Дзень здароўя

Зімовае мнагабор’е здароўя

Чарговая школьная субота для вучняў нашай установы адукацыі прайшла актыўна, якасна і карысна. Ужо традыцыйна кожную другую суботу месяца ў нашай школе праводзіцца Дзень Здароўя. Сённяшняе мерапрыемства прайшло пад назвай “Зімовае мнагабор’е здароўя” ў рамках аздараўляльнага комплекса РБ. Настаўніца фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. разам з вучнямі старэйшых класаў падрыхтавала цікавую праграму. Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі ў палажэнні лежачы, падцягванне на высокай перакладзіне для хлопчыкаў, згібанне і разгібанне рук у палажэнні лежачы, бег на два і тры кіламетры. Прыйшлося папацець хлопчыкам і дзяўчынкам! Але спорт існуе для моцных, рашучых і смелых, і для хуткіх, вясёлых і лоўкіх, для настойлівых і ўмелых, і для тых, хто выбірае здароўе. А нашы вучні выбіраюць здароўе, таму кожны ўдзельнік стараўся праявіць сябе дастойна, стараўся паказаць сваю сілу і настойлівасць. Тым больш, што ўзнагароды былі таксама дастойныя. Медалі і дыпломы атрымалі: сярод дзяўчынак – Пікта Ксенія (1 месца), Пільшчыкава Алёна ( 2 месца) і Крывецкая Анжаліка (3 месца); сярод хлопчыкаў – Шамкаловіч Сяргей (1 месца), Кузняцоў Аляксей (2 месца) і Урбановіч Аляксандр (3 месца). Віншуем пераможцаў і чакаем   перамог у будучым!

Раздзелы сайта