Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.03.21

Да сусветнага Дня паэзіі

Паэзія – гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да сонца”(М.Танк)

  20 сакавіка - шосты школьны дзень – ва ўстанове адукацыі прайшоў пад знакам Яе Вялікасці Паэзіі. Вучні 8 класа правялі мерапрыемства напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка. Навучэнцы школы даведаліся пра гісторыю свята, разгадалі крыжаванку па паэзіі, пачыталі на памяць свае любімыя паэтычныя творы на розных мовах: беларускай, рускай, нямецкай, англійскай. Бібліятэкар школы Багдановіч Т.В. пазнаёміла прысутных з выставай літаратуры па тэме, прэзентавала зборнікі паэтычных твораў. Напрыканцы мерапрыемства вучні паспрабавалі самі стаць паэтамі: па дадзеных рыфмах складалі творы на розную тэматыку. Сусветны дзень паэзіі - цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка.

   А для вучняў пачатковых класаў настаўніца Бянько Т.М. правяла экалагічную гадзіну “Захаваем нашу планету”, на якой разглядаліся пытанні экалогіі. Віктарына, малюнкі, відэафільм на тэму не аставілі нікога раўнадушным Лейтматывам мерапрыемства сталі словы М.Прышвіна:” Для рыбы патрэбна чыстая вада – будзем захоўваць нашы вадаёмы. У лясах жывуць розныя жывёлы – будзем захоўваць нашы лясы. Рыбе – вада, зверу – лес. А чалавеку патрэбна Радзіма. І захаваць прыроду - значыць захаваць Радзіму”.

 Цікава і карысна прайшло пасяджэнне актыву БРПА. З піянерамі – актывістамі была праведзена гульня-падарожжа “Капілка піянерскіх ведаў”. Як звычайна, у шосты школьны дзень праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа і заняткі гуртка “Тэкстыльныя фантазіі”.

Раздзелы сайта