Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.21

Тыдзень фінансавай граматнасці

   Мы жывём у свеце, калі кожны чалавек павінен самастойна прымаць фінансавыя рашэнні. Працэс развіцця фінансавай граматнасці – гэта дзеянне пастаяннае. Што значыць быць фінансава “падкаваным”? Як пазбегнуць недарэчнай траты грошай? Як навучыцца з розумам траціць грашовыя сродкі? На гэтыя і іншыя пытанні вучні нашай установы адукацыі могуць атрымаць адказы кожны дзень, наведваючы мерапрыемствы Тыдня фінансавай граматнасці, які праходзіць з 22.03 па 28.03.21 г. Настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Скараход М. М. так пабудавала работу тыдня, што кожны дзень прыносіць новыя веды і адкрыцці. Панядзелак стаў пляцоўкай для радыёгазеты “Фінансы. Факты. Падзеі”, у ходзе якой адбылося знаёмства з гісторыяй грошай і цікавымі фактамі з жыцця самых багатых людзей планеты. У аўторак адбылася сустрэча з работнікам Беларусбанка Майсюк Аленай Антонаўнай. У ходзе гутаркі вучні і работнікі школы даведаліся пра работу банка з кліентамі, атрымалі парады, як засцерагчы свае грашовыя сродкі ад машэннікаў, задалі пытанні і атрымалі адказы ад кампетэнтнага супрацоўніка банка.         Самыя актыўныя вучні атрымалі памятныя сувеніры і памяткі “Лічбавая граматнасць у РБ”. У сераду вучняў чакае гульня “У свеце фінансаў” і падарожжа па краіне “Эканоміка”.   У чацвер вучні і настаўнікі пазнаёмяцца з прэзентацыяй “Беражыце сябе і свае грошы”, а ў пятніцу ўсіх чакае квест-гульня “Мы рабяты дзелавыя”. У шосты школьны дзень тыдня адбудзецца падвядзенне вынікаў Тыдня фінансавай граматнасці і ўвазе прысутных будзе арганізавана выстава малюнкаў “Мая капілачка”.

    Спадзяёмся, што Тыдзень фінансавай граматнасці стане крокам у фінансавую паспяховасць нашых вучняў.

Раздзелы сайта