Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.03.21

Акцыя "Дзеці на дарозе"

Галоўны клопат – дзеці!

Кожны школьнік па  дарозе за ведамі становіцца ўдзельнікам дарожнага руху. Тым больш, калі вучань жыве ў сельскай мясцовасці, а дарога ў школу ідзе  па ажыўленай аўтамабільнай  дарозе. Вучні нашай установы адукацыі кожны дзень прыходзяць у школу і ідуць дадому па трасе “Баранавічы-Нясвіж”. Рух аўтамабіляў не заціхае тут да позняга вечара. Таму веданне правіл дарожнага руху ў нашай школе становіцца галоўным прыярытэтам на класных і інфармацыйных гадзінах, на мерапрыемствах з запрашэннем супрацоўнікаў ДАІ, на ўроках па “Асновах бяспекі жыццядзейнасці”. Адміністрацыя, настаўнікі, класныя кіраўнікі бачаць сваю задачу не толькі ў тым, каб навучыць школьнікаў правілам дарожнага руху, але і  выпрацаваць устойлівыя адносіны да выканання простых, але жыццёва неабходных правіл бяспекі. Работа праводзіцца вялікая, але не трэба забываць, што ўдзельнікамі дарожнага руху з’яўляюцца і аўтамабілісты. Нашы вучні ведаюць свае правы і абавязкі пры пераходзе дарогі, пры руху па тратуары, ведаюць, як трэба карыстацца веласіпедам на праезжай частцы. А вось вадзіцелі аўтатранспарту не заўсёды выконваюць правілы дарожнага руху ў населеным пункце. З акон школы часта чуецца візг тармазоў перад “ляжачым паліцэйскім”.

 Ужо з 28 сакавіка пачнуцца вясеннія канікулы. І хоць доўжацца яны тыдзень, але пра правілы паводзін  на дарозе на гэты перыяд забываць нельга. Таму наша ўстанова адукацыі выступіла ініцыятарам  акцыі “Пісьмо вадзіцелю”. Па дамоўленнасці з кіраўніцтвам раённай ДАІ  юныя інспектары дарожнага руху  школы разам з інспектарам Лугіном А.В. спынялі аўтамабільны транспарт  і ўручалі кожнаму вадзіцелю пісьмо, у якім выказалі сваюпросьбуаб  выкананні правіл дарожнага руху. Многія разгубіліся, убачыўшы на дарозе супрацоўніка ДАІ і вучняў у форме ЮІД, але  трэба адзначыць, што ўладальнікі аўтамабіляў з разуменнем аднесліся да нашай акцыі. Яны ўпершыню атрымалі такія пісьмы ад вучняў, і для кожнага гэта стала прыемнай нечаканасцю.

Шчырыя словы падзякі пачулі вучні ад уладальнікаў транспартных сродкаў, а школьнікі ў сваю чаргу пажадалі шчаслівай і лёгкай дарогі кожнаму вадзіцелю.

Хочацца спадзявацца, што цеснае супрацоўніцтва  вадзіцеляў і вучняў, узаемная павага па дарозе, выкананне сваіх абавязкаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху прынясе свой плён.

Раздзелы сайта