Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.21

Шосты школьны дзень

27 сакавіка (шосты школьны дзень)прайшоў пад назвай “Запаведныя мясціны роднага краю”. Усе мы ведаем беларускую прыказку “Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка”. Для кожнага родная зямля асацыіруецца з маці, якая нарадзіла , домам, куды заўсёды можна вярнуцца, сцяжынкай у школу, дзе атрымаў першыя веды. Малая радзіма, несумненна, адыгрывае вялікую ролю ў жыцці чалавека. Але мы ўсе і дзеці Беларусі. Як сказаў Ніл Гілевіч:

Мы – тройчы дзеці ў вечным крузе:

Мы – дзеці роднае сям’і,

І - дзеці Маці-Беларусі,

І – дзеці Матухны- Зямлі.

А ведаць свой край, помніць сваіх продкаў, шанаваць сваю прыроду – гэта ўжо гонар і годнасць кожнага беларуса. Вучні школы не толькі пазнаёміліся з запаведнымі мясцінамі роднага краю, але і наведалі ( хоць і віртуальна) Белавежскую пушчу, Браслаўскія азёры, Нарачанскі запаведнік. Гуз М.М., настаўнік гісторыі і класны кіраўнік 10 класа, прапанаваў вучням цікавую віктарыну па тэме мерапрыемства.

         Вучні пачатковых класаў разам са сваёй настаўніцай Семянюк С.С. правялі КВІЗ-гульню “Гумарына для сяброў”, на якой праводзіліся розныя конкурсы, разгадваліся загадкі, паказваліся пантамімы. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

         Па графіку шостага школьнага дня праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа і гурток “Тэкстыльныя фантазіі”. Напрыканцы дня педагог сацыяльны правёў кансультацыю для вучняў “Правы і абавязкі падлетка”, а з важатымі акцябрат была праведзена вучоба па тэме “Акцябрацкае поле цудаў”.

         І хоць заўтра пачнуцца вясновыя канікулы, гэты шосты школьны дзень стаў мнагалюдным, пазнавальным і цікавым.

 

 

Раздзелы сайта