Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.11.21

Дзень здароўя

Дзень здароўя – свята бадзёрага настрою, спорту і здароўя

“Галоўным   скарбам жыцця з’яўляюцца не землі, якія ты заваяваў, не багацце, якое ў цябе ў сундуках… Галоўным скарбам жыцця з’яўляецца здароўе”, - гаварыў вялікі мысліцель і філосаф Авіцэнна. З ім цяжка не пагадзіцца, асабліва ў наш час. Таму Дні здароўя – гэта традыцыя нашай установы адукацыі на працягу многіх гадоў. Кожная другая школьная субота-дзень, праведзены з карысцю для здароўя кожнага навучэнца школы.

         Сёння, 13 лістапада, Дзень здароўя прайшоў пад агульнай назвай для пачатковых класаў і для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна “Алімпійскія надзеі Беларусі”. Настаўнікі Акапян А.П. і Ківель Н.А. правялі шматлікія спартыўныя спаборніцтвы: былі арганізаваны спартландыі, бег на кароткія дыстанцыі,стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, віктарына па розных відах спорту. Па выніках спаборніцтваў былі вызначаны лепшыя спартсмены. Сярод дзяўчынак выдатныя вынікі паказалі Лопух М. ( 7 клас), Лагвіновіч М. (7 клас), Пашкевіч Алена (3 клас), Пікта Ксенія (11 клас). Сярод хлопчыкаў лепшыя вынікі ў Масейчука Мацвея ( 5 клас) і Пашкевіча Данііла (8 клас). Дзякуй усім за ўдзел, за выдатны настрой, за пазітыўныя эмоцыі.

         У шосты школьны дзень, як заўсёды, працавалі гурткі, а Рыбаком У.В. была праведзена віртуальная экскурсія “ Дарогамі памяці, дарогамі адзінства!”. Яшчэ адна школьная субота завяршылася . Наперадзе – працоўны тыдзень, а за ім цікавыя мерапрыемствы, вясёлыя спаборніцтвы, цудоўны настрой.

 

Раздзелы сайта