Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.11.21

Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць-герой

Тут пачыналася Перамога, тут жыве Памяць

         20 лістапада для навучэнцаў нашай установы адукацыі стала знакавай датай. Вучні спяшаліся ў школу з раніцы, каб заняць месцы ў аўтобусе і адправіцца ў Брэсцкую крэпасць – месца славутае і цікавае для беларусаў і гасцей нашай рэспублікі. Невыпадкова выбраны маршрут: Брэсцкая крэпасць з'яўляецца сімвалам супраціўлення ў час Вялікай Айчыннай вайны. Вучні нашай школы шмат ведаюць пра гераічныя мясціны Беларусі. Гутаркі, завочныя экскурсіі, завочныя падарожжы, віктарыны, гадзіны памяці – далёка не поўны пералік віртуальнага наведвання славутых мясцін. А вось пабачыць усё на свае вочы, дакрануцца да вытокаў гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці - не заўсёды ўдаецца па розных прычынах. Таму сённяшняя школьная субота - гэта цікавае падарожжа ў мінулае і сучаснае.

         Вучні пабачылі пакалечаныя кулямі і снарадамі сцены, пачулі цішыню крэпасці і запаволілі крок перад сцяной Памяці і вечным агнём у гонар загінуўшых. Экскурсія ў музей Брэсцкай крэпасці дазволіла даведацца пра гісторыю стварэння крэпасці, пра абаронцаў цытадэлі, пра ўшанаванне памяці ў наш час. А пакуль жыве Памяць – жыве і Чалавечнасць, Гонар за сваю краіну, Годнасць.

Астатнія вучні школы правялі час , наведаўшы гурткі і спартыўныя секцыі, якія працуюць у суботу.

 

 

 

 

 

 

 

Раздзелы сайта