Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.11.21

Віртуальная экскурсія па гораду Баранавічы

         Чарговая школьная субота -27 лістапада – у нашай установе адукацыі адзначылася цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі. З вучнямі пачатковых класаў настаўніца Ківель Н.А. правяла інтэлектуальную гульню “Аб птушках невялічкіх”, у ходзе якой прысутныя пазнаёміліся з птушкамі нашага краю, даведаліся, чаму птушкі атрымалі такія назвы, праслухалі спевы птушак.

         А вось для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна была праведзена віртуальная экскурсія “Баранавічы – горад твой і мой. 150 гадоў”. Мерапрыемства стала чарговай прыступкай у пазнанні роднага горада. Вядучыя - вучні 9 класа – выступілі з паведамленнямі “Баранавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Чым і кім ганарацца Баранавічы”, “Памятныя мясціны майго краю”. Пасля прагляду відэафільма “ Баранавічам – 150” навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай нашаму гораду.

       У гэты ж шосты школьны дзень адбылася вучоба актыву БРСМ на тэму: “Камунікатыўныя здольнасці лідара і арганізатара”, якую правёў Мелюх П.І., педагог-арганізатар.

       Пасля праведзеных мерапрыемстваў вучні выпускных класаў наведалі Баранавіцкі тэхналагічны каледж, дзе прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй.

   Як звычайна, у суботні дзень працавалі гурткі “Вяселыя ноткі” і “Тэкстыльныя фантазіі”, вялася фізкультурна-аздраўленчая работа.

Раздзелы сайта