Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.01.22

Размова на тэму "Гонар за Беларусь"

Размова  на тэму "Гонар за Беларусь". 

Мір міжканфесіянальны, мір міжнацыянальны” вялася ў нашай установе адукацыі 27 студзеня бягучага года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”. На пачатку мерапрыемства выступіў запрошаны натаяцель Свята- Ільінскай царквы айцец Ігар, які расказаў пра ўзнікненне праваслаўя , пра палітыку дзяржавы ў адносінах да розных рэлігій, падкрэсліў важнасць слова “мір” у сучасны час. Вучні і настаўнікі школы пазнаёміліся з інфармацыйным блокам “Прыярытэты канфесіянальнай палітыкі Рэспублікі Беларусь”, на якім былі прадэманстраваны рэлігійныя арганізацыі, якія дзейнічаюць у сучасны час на Беларусі. Было адзначана, што   пытанні дзейнасці рэлігійных арганізацый   увесь час на ўвазеПрэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі. Традыцыйна праводзяцца сустрэчы кіраўніка дзяржавы з членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы і кіраўніцтвам Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Вялікую цікавасць выклікаў аповед пра манумент “У гонар дружбы і адзінства чатырох канфесій Іўеўшчыны”, пра іншыя культавыя збудаванні ўсіх асноўных канфесій.

У другім інфармацыйным блоку прысутныя пазнаёміліся з “Храмам-помнікам у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяры, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, - месца духоўнага адзінства”. Храм-помнік – унікальны ў сваім родзе навукова-метадычны цэнтр комплекснай музейнай практыкі. Тут працуе тэматычная экспазіцыя “Музей памяці”, тут захоўваюцца звесткі з першай сусветнай вайны 1912 года і да падзей афганскай вайны,тут памяць жыве ў кожным радку.

Напрыканцы мерапрыемства вучні і настаўнікі абмеркавалі праслуханы і прагледжаны матэрыял, выказалі свае думкі наконт развіцця рэлігіі ў нашай краіне, расказалі пра мясцовыя храмы, касцёлы і іншыя культавыя збудаванні, якія знаходзяцца ў нашым горадзе і раёне.

 

 

Раздзелы сайта