Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.01.22

Шосты школьны дзень

   Яшчэ адна школьная субота скончылася. Наперадзе – працоўны тыдзень. Няхай ён будзе плённым на новыя веды, добрыя і выдатныя адзнакі!

Вось і наступіла апошняя субота першага школьнага месяца 2022 года. Суботні дзень   ва ўстанове адукацыі прайшоў па плане.Для вучняў пачатковай школы Гаўрылік Т.Г., школьны бібліятэкар, падрыхтавада цікавае мерапрыемства “Казачны свет”, якое прайшло ў форме квэсту. Вучні ўспомнілі вядомыя казкі і казачных герояў, павучыліся чытаць і інсцыніраваць казкі, наведалі трыдзявятае царства і атрымалі сувеніры за ўдзел у мерапрыемстве.

А вось з вучнямі сярэдняга і старэйшага звяна працавалі Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні і Акапян А..П., класны кіраўнік 7 класа. “Шляхамі пакут” – так называлася тэматычная экскурсія, прысвечаная Дню памяці ахвяр Халакоста. На працягу 12 гадоў нацысты Германіі і іх саюзнікі з розных краін імкнуліся поўнасцю вынішчыць цэлую нацыю – яўрэеў. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня памяці, які адзначаецца 27 студзеня. Іменна ў гэты дзень 1945 года былі вызвалены вязні польскага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцім.

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Прэзентацыя дасягненняў “Зоркі беларускай навукі” прайшла ў суботні дзень для навучэнцаў школы. Прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, паглыбілі веды пра навуковыя дасягненні беларускіх навукоўцаў і пазнаёміліся з самымі вядомымі імёнамі – зоркамі беларускай навукі.

Як звычайна, у суботні дзень працавалі гурткі “Тэкстыльныя фантазіі” і “Вясёлыя ноткі”, вялася фізкультурна-аздараўленчая работа. Педагог-арганізатар Мелюх П.І. правёў вучобу важатых акцябрат на тэму: “Правы і абавязкі важатага”.

Яшчэ адна школьная субота скончылася. Наперадзе – працоўны тыдзень. Няхай ён будзе плённым на новыя веды, добрыя і выдатныя адзнакі!








Раздзелы сайта