Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.04.22

Шосты школьны дзень

Школьная субота на вясенніх канікулах не стала выключэннем для правядзення цікавых мерапрыемстваў. Тым больш, што сённняшні шосты школьны дзень выдаўся такім снежным. Гуляючы ў снежкі, абсыпаючы адзін аднаго снегам, спяшаюцца вучні на сустрэчу са сваімі сябрамі і настаўнікамі. Спяшаюцца… і трапляюць на мерапрыемствы шостага дня. Літаратурны глобус “Падарожжа па замежных казках” з вучнямі-пачаткоўцамі правяла Гаўрылік Т.Г., школьны бібліятэкар. Вучні добра ведаюць казкі беларускіх пісьменнікаў, а вось знаёмства з казкамі замежных пісьменнікаў для многіх стала адкрыццём.

“Пазнай свой рэгіён”, - пад такой назвай прайшла віктарына для вучняў 7-11 класаў. Мерапрыемства прайшло з элементамі віртуальнай экскурсіі. А вучні 5-6 класаў з вялікім задавальненнем пабывалі на “Гумарыне для сяброў”, якое правёў педагог-арганізатар Мелюх П.І. Шосты школьны дзень прынёс навучэнцам шмат станоўчых эмоцый.

Наперадзе - апошняя школьная чвэрць.Гэта значыць, што наперадзе яшчэ столькі ўсяго цікавага! Столькі поспехаў, добрых і выдатных адзнак, а галоўнае – цікавых і карысных школьных мерапрыемстваў!

Раздзелы сайта