Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.04.22

Яны вярнуліся.

Яны вярнуліся

  Зноў вясна. Зноў планіруюць буслы над нашай зямелькай. Кожная птушыная сям’я вяртаецца на сваё гнездзішча. Вярнуліся да роднага гнязда і нашы школьныя буслы – Буся і Бася.Другі год запар выбіраюць яны месцам для прадаўжэння свайго роду нашу школьную буслянку. І хоць на дварэ ляжыць снег, хоць зіма неспадзявана вярнулася, нашы буслы пачалі абнаўляць сваё гняздо. Дык няхай шчасціць вам, буслы, на нашай тэрыторыі. Будуйцеся, выводзьце дзетак і радуйце ўсіх нас сваёй прыгажосцюі вернасцю роднай зямлі.

Раздзелы сайта