Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.04.22

Разам праца спорыцца

    Сёння у нашай установе адукацыі праходзіць суботнік. Вучні старэйшых класаў, настаўнікі, тэхработнікі прымаюць самы актыўны ўдзел у ім. На жаль, надвор’е не паспрыяла якаснай рабоце на прышкольнай тэрыторыі. Тым не менш, асноўная работа па ўборцы прашлагодняга лісця была зроблена. Навялі парадак вучні і настаўнікі на   памятным знаку ў вёсцы Лаўрынавічы і помніку загінуўшым ў в. Дубава. Кіпіць работа і ў вучэбных кабінетах,і ў школьнай майстэрні. Сённяшні шосты школьны дзень стаў днём эфектыўнай формы выхаваўчай работы, калі настаўнікі асабістым прыкладам далучалі сваіх выхаванцаў да грамадска-карыснай працы. Парадак і чысціня павінны быць не толькі ў чалавеку, але і вакол яго.

         Школьны калектыў папрацаваў на славу. Наперадзе – рэспубліканскі суботнік, удзел у якім стане яшчэ адным крокам у навядзенні прыгажосці.

Раздзелы сайта