Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.04.22

Школьная субота

   Шосты школьны дзень - 16 красавіка 2022 года –быў, як заўсёды, насычаны  мноствам цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. У гэты дзень  работа гуртка “Тэкстыльныя фантазіі” была прымеркавана да надыходзячага свята  Вялікадня. Гурткоўцы разам са сваім кіраўніком Ананчык Т.У. выраблялі велікодныя падарункі, рыхтавалі святочныя паштоўкі для велікоднай ярмаркі.  З вучнямі пачатковых класаў працавала ў гэты дзень Бянько Т.М., якая правяла квэст “Казка – хлусня, але ў ёй намёк”.  Рабяты адгадвалі загадкі, працавалі на казачных станцыях, інсцэніравалі любімыя казкі. А з вучнямі 5-11 класаў была праведзена пазнавальная гадзіна “Зорныя сыны планеты Зямля”, якая прымеркавана да Дня касманаўтыкі. Класны кіраўнік 5 класа Бурдзіна Н.А. не проста расказала пра вядомых касманаўтаў, але і правяла інтэлектуальную віктарыну, паказала відэафільм па тэме. Пасля ўсіх мерапрыемстваў вучні старэйшых класаў разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні наведалі брацкую магілу ў в. Дубава, дзе прывялі ў парадак  воінскае захаванне і тэрыторыю вакол яго. Шосты школьны дзень стаў днём фізкультурна-аздараўленчай работы і прынёс  мора пазітыўных эмоцый для навучэнцаў і настаўнікаў.

 

Раздзелы сайта