Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.04.22

Застарынская трагедыя

   Сёння вучні нашай школы наведалі памятныя месцы Баранавіцкага раёна. Загадчык сельскага дома культуры Танюкевіч Святлана Чаславаўна арганізавала экскурсію для ўдзельнікаў клубных фарміраванняў у в. Застарынне. 79 гадоў таму назад адбылася  страшная трагедыя, гэтая вёска паўтарыла лёс Хатыні. 

     У ноч на 2 мая 1943 г. партызаны атрада «Стралкова» Гарадзішчанскага раёна правялі ўрачысты мітынг жыхароў вёскі Застарынне, прысвечаны святу 1 Мая, заначавалі ў дамах. Аб гэтым стала вядома нямецка-фашысцкім акупантам. Раніцай 2 мая 57-ы паліцэйскі батальён СС, які дыслацыраваўся ў Гарадзішчы, акружыў вёску. На ўзбраенні батальёна былі 2 танкеткі, 8 бронемашын, 5 гармат. Спачатку вёску абстрэльвалі з гармат і мінамётаў.

   Рота партызан пад камандаваннем Івана Сямёнавіча Кірына заняла кругавую абарону на вышыні, што ў цэнтры вёскі, адбіла некалькі варожых атак. На дапамогу фашыстам падышло падмацаванне. У няроўным баі загінулі 28 партызан. Забраўшы параненых, партызаны адступілі з вёскі ў лес.

    Атрад «Стралкова» — адзін з першых партызанскіх атрадаў у Баранавіцкай вобласці. Сабраў і ўзначаліў яго ў сакавiку 1942 г. лейтэнант Чырвонай арміі Сцяпан Канстанцінавіч Камышаў (1920–1943), які меў падпольную клічку «Міхаіл Стралкоў». Ураджэнец Заўялаўскага раёна Удмурціі (Расія), загінуў у баі 7 чэрвеня 1943 г., пахаваны ў в. Ятра Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. З 22 мая 1943 г. атрад «Стралкова» перайменаваны ў атрад імя А. В. Суворава і ўключаны ў Першамайскую партызанскую брыгаду Баранавіцкага партызанскага злучэння.

    Эсэсаўцы жорстка расправіліся з жыхарамі вёскі: зганялі людзей па 15–20 чалавек у дамы, загадвалі класціся на падлогу і растрэльвалі іх з аўтаматаў. Праверыўшы, каб не засталося жывых, дамы падпальвалі. Загінулі 382 жыхары вёскі, у т. л. старыя, жанчыны і дзеці (з іх 70 дзяцей да 10-гадовага ўзросту). Было спалена 104 дамы. Маёмасць разрабавана, коні, каровы, куры, гусі былі знішчаны альбо забраны.

    Цікавую і пазнавальную экскурсію для вучняў правёў Паўловіч Анатолій Пятровіч, маёр запаса ўзброеных сіл РБ, воін-інтэрнацыяналіст. Анатолій Пятровіч з'яўляецца загадчыкам клуба-бібліятэкі в. Застарынне.

 

Раздзелы сайта