Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.04.22

Шосты школьны дзень

          23 красавіка – шосты школьны дзень – у нашай установе адукацыі стаў днём памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі. Вучні 9 класа  падрыхтавалі для прысутных вусны часопіс  “Чарнобыль. У зоне адчужэння”. Навучэнцы ўспомнілі гісторыю дня 26 красавіка 1986 года, дня, які, як некалі 1941 –шы, прайшоў пякучым болем па лёсе кожнага беларуса. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пажарных – віцязяў у цяжкіх пажарных робах , якія прынялі на сябе жар полымя і смертаноснае дыханне рэактара. Чырвонай ніткай  праз усё мерапрыемства прайшла думка, што Чарнобыль – гэта боль, смутак, крык чалавечай душы, але          Чарнобыль – гэта і пакаранне за нашы недарэчныя ўчынкі, безгаспадарлівыя адносіны да ўсяго навакольнага.З вучнямі-пачаткоўцамі настаўніца Семянюк С.С. правяла гульню-віктарыну “Гэтыя забаўныя  жывёлы”, у ходзе якой  вучні  паказалі сваю эрудыцыю, артыстычныя здольнасці, уменне працаваць у камандзе.

    Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў спаборніцтвы па ваенна-прыкладных відах спорту “Выконваем нарматывы”. Вучні 7-11 класаў  мелі магчымасць палепшыць фізічную падрыхтоўку і здароўе.

   У шосты школьны дзень працавалі гурткі і вялася фізкультурна-аздараўленчая работа.

 

Раздзелы сайта