Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.04.22

Школа актыўнага грамадзяніна

    Сення  ва ўстанове адукацыі прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” на тэму: “Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі” (аб развіцці сельскай гаспадаркі). Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 8-11 класаў і настаўнікі. Мерапрыемства было праведзена ў форме круглага стала, на якім навучэнцы пазнаёміліся з інфармацыйнымі блокамі: “Сельская гаспадарка РБ – важнейшая галіна эканомікі краіны” і “За моладдзю – будучае сельскай гаспадаркі, будучае краіны”. Была прапанавана дыскусія “Плюсы і мінусы працы ў сельскай гаспадарцы”, што спрыяла вызначэнню прафесійнай дзейнасці старшакласнікаў.

   Вучні пры падвядзенні вынікаў круглага стала абмеркавалі пытанні: наколькі актуальная тэма сённяшняй размовы, якія з пачутых фактаў здзівілі і чаму?

    Навучэнцы 11 класа склалі ТОП-5 дасягненняў сельскай гаспадаркі, а астатнія прынялі ўдзел у вусным славесным маляванні на тэму : “Якім я бачу сённяшняга працоўніка вёскі”.

Усё мерапрыемства суправаджалася паказам прэзентацыі на дадзеную тэму.

Раздзелы сайта